Эпиграфы, планы и аннотации к школьным сочинениям. Много информации для рефератов, курсовых, контрольных и просто для себя. Статьи, расположенные на проекте написаны разными людьми
Далучэнне айчыннай літаратуры да духоўна-хрысціянскіх каштоўнасцей адбываецца ці не з першых крокаў яе зараджэння – старажытнага перыяду, дзе мастацтва слова не толькі мела царкоўна-рэлігійную скіраванасць, а і выступала сродкам ідэалагічнай барацьбы як з вызнаваннем грамадствам язычніцкіх бостваў, так і ў супрацьстаянні розных канфесій. Творы Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Мялеція Сматрыцкага, Сімяона Полацкага і іншых славутых пісьменнікаў так ці інакш былі зарыентаваны на сцвярджэнне хрысціянскіх ідэалаў. Паводле У. Конана, “хрысціянізацыя” літаратуры адбывалася галоўным чынам на ўзроўні засваення выяўленчых сродкаў біблейскай паэтыкі і рыторыкі, часта шляхам прамога альбо скрытага наследавання”.
У творчай самаідэнтыфікацыі Л. Дранько-Майсюка зыходным пунктам выступае эстэтыка французскага мадэрнізму. Аднак прамое і свядомае пераасэнсаванне ім творчых набыткаў “выклятых” паэтаў (П. Верлена, А. Рэмбо, С. Малармэ) абмяжоўваецца пераважна стылёвым узроўнем. Віртуозна валодаючы палітрай фарбаў, айчынны мастак слова ўслед за П. Верленам з дапамогай нюансаў, паўтонаў стварае запамінальныя імпрэсіяністычныя малюнкі, у якіх плённа выкарыстоўвае эфект пленэрнасці, няпэўнасць, неакрэсленасць формы, нюансіроўку колераў, ужыванне дзеясловаў са статычным значэннем: “Святло, выявіўшы сваю дамінанту, змякчыла абрысы дрэў, будынкаў, людзей. Краявід займеў сцішаныя лініі, далікатнае віёльнае гучанне. Цені зрабіліся каляровымі, пад лёгкім ветрам яны шамацелі, нібыта крэпдэшын. Залаціста-блакітнае паступова сыходзіла ў аднатонна сінюю далеч”.
Светаадчуванне сучаснага беластоцкага паэта А. Барскага відавочна фарміравалася пад уздзеяннем антычнай культуры. Яго падкрэслена эратычная любоўная лірыка прасякнута духам антычнасці і напоўнена знешнімі атрыбутамі старажытнагрэчаскай паэзіі.
Найбольш яскрава рэцэпцыя элінскай спадчыны прасочваецца ў паэта на знешнім узроўні – паслядоўным выкарыстанні антычных любоўных матываў і вобразаў. Эротыка ў творцы цесна звязана з роднымi краявiдамi, каханне магчыма толькi на ўлоннi прыроды. Незадаволенасць жыццём у вялiкiм горадзе, моцнае адчуванне сваiх каранёў прыводзiць да iдэалiзацыi вясковага свету, да намаганняў паэта злiцца з прыродай ў адзiнае цэлае, і адпаведна ўзнікае матыў Адасаблення з каханай сярод стыхIi вады. Згаданы матыў нараджаецца ў антычнай паэзіі даволі рана, разам са спасцiжэннем грэкамi сакрэтаў мараходства. Прычым у беларускага мастака слова ён мае выразны нацыянальны каларыт. Творчая фантазiя аўтара змяшчае “востраў шчасця” на сярэдзiне жытнёвага поля:
Папулярны ў апошнія дзесяцігоддзі разгляд нацыянальных літаратур у кантэксце сусветнай дазваляе пазбегнуць ізаляванасці, аднабаковасці ў ацэнках сучаснага айчыннага прыгожага пісьменства, сцвярджае высокі ўзровень яго развіцця і лучнасць з літаратурамі свету. Высвятленнем сувязей паміж рознымі культурнымі прасторамі займаецца адметная галіна літаратуразнаўства – кампаратывістыка (параўнальнае літаратуразнаўства).
З 80-90-х гг. ХХ ст. у беларускай паэзіі пачынае актыўна распрацоўвацца урбаністычная тэматыка. Уласна кажучы, не кожны твор, дзе ўзгадваюцца гарадскія рэаліі, з’яўляецца урбаністычным. Прыкладам могуць служыць шматлікія вершы сучасных мастакоў слова, лірычны герой якіх, чалавек вясковага паходжання, пачувае сябе ў горадзе чужародным элементам, “сенам на асфальце”:
Пры разглядзе такога віду паэзіі, як пейзажная, найперш паўстае пытанне аб суадносінах тэрмінаў “прыродаапісальная” і “пейзажная” лірыка. Паняцці пейзажу і прыроды ў літаратуразнаўчым ужытку трэба размяжоўваць. Пейзаж, у адрозненне ад інтэр’еру, г. зн. апісання ўнутраных памяшканняў, – шырокае паняцце, што падразумявае адлюстраванне любой незамкнёнай прасторы, у якую могуць ўключацца як прыродныя аб’екты, так і вобразы рэчаў, створаных чалавекам. Пейзаж і інтэр’ер у сукупнасці якраз і ўтвараюць знешнюю ў адносінах да чалавека мастацкую рэчаіснасць тэксту. Такім чынам, у літаратуразнаўстве паняцце “прырода” ўваходзіць у семантычную сферу тэрміна “пейзаж” ў якасці яе элемента, структурнай часткі.
А. Разанаў – самы яскравы прадстаўнік інтэлектуальна-філасофскай плыні сучаснай беларускай паэзіі, у якой мастацкае бачанне свету арганічна паяднана з яго навукова-філасофскім разуменнем. За 34 гады творчай працы выйшла дзесяць кніг: “Адраджэнне” (1970), “Назаўжды” (1974), “Каардынаты быцця” (1976), “Шлях – 360” (1981), “Вастрыё стралы” (1988), “У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992), “Паляванне ў райскай даліне” (1995), “Рэчаіснасць” (1998), кніга выбранага “Танец з вужакамі” (1999), кніга паэм “Гліна. Жалеза. Камень” (2000).