Английский язык в фокусе - Teachers Book

«У гэтым прыцемку трагічнае эпохі…» (пра кнігу П. Панчанкі «Высокі бераг»)

Сапраўднае мастацтва заўсёды супроцьстаяла рэзкаму і часам неабгрунтаванаму нічым ідэалагічнаму дыктату. Адсюль вынікаў трагедыйны пафас твораў Эўрыпіда і Сафокла, Шэкспіра і Дантэ, Аркадзя Куляшова і Максіма Танка, травесціраваны і знішчальны смех Рабле, Платонава, Мрыя, Панчанкі, Крапівы, Макаёнка. Дух пратэсту і незадаволенасці, што выліваўся ці ў роспач, ці ў востры смех, ці ў вынаходлівае парадзіраванне, «утвараў» цэлыя літаратурныя напрамкі (успомнім лёс рускага, беларускага і сусветнага рамантызму, сучаснага мадэрнізму і постмадэрнізму). Падобная скажам так, па-пратэстанцку настроеная да выпрацаваных грамадствам сацыяльных і маральных устояў, што стрымліваюць свабоднае і незалежнае развіццё асобы, літаратура часта забаранялася, не аналізавалася, лічылася непаўнацэннай, другараднай. Дастаткова ўспомніць доўгае замоўчванне твора «Тутэйшыя», першага варыянта паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», непрыхільнае стаўленне да аповесці Максіма Гарэцкага «Дзве душы» і г. д.

полная версия текста...

«На высокім алтары» (пра новую кнігу Ніла Гілевіча)

Ніл Гілевіч выдаў новы зборнік паэзіі... У змрочны, драматычны час, калі страчваюцца многія духоўныя каштоўнасці, у чалавечых узаемаадносінах пераважае дух меркантыльнасці, а людзі імкнуцца больш і больш да нажывы, забываюцца, што ёсць такія паняцці, як Маці, Радзіма, Каханне, Матчына мова. Паэт і ў такіх скрутных умовах зрабіў свой маральны і палітычны выбар - ён актыўна адстойвае права народа гаварыць на сваёй роднай мове, быць народам, а не баязлівым, нямым натоўпам, перасцерагае ўсіх нас ад таго, што можна пераступіць грань, за якой не застанецца нічога, акрамя поўнай дэградацыі: «Драматызм сітуацыі дайшоў да той грані, за якою - або наша маральная перамога і выратаванне гонару беларускай літаратуры, або баязліўскае самапаніжэнне і ганьба». Многа крыві і здароўя каштуюць такія паводзіны ў перыяд перабудовы і пераацэнкі каштоўнасцяў. Вытрымліваюць толькі смелыя і мужныя, тыя, хто прыняў эстафету з рук Каліноўскага, Купалы, Багдановіча. З кагорты такіх сыноў народа і Ніл Сымонавіч Гілевіч.

полная версия текста...

My School (Моя школа)

My School

The school where I studied is situated not far from my house. It's a modem four-storeyed building of a typical design. In front of the school there is a big sportsground, behind it there is a small garden with beautiful flower beds. Here on the sportsground pupils have their classes in physical training when the weather is fine.

полная версия текста...

New Year (Новый год)

Устная тема по английскому языку с переводом: New Year

New Year

There are many holidays in our country. They are New Year Day, Victory Day, Christmas and others.

I'd like to tell you about my favorite holiday - New Year's Day. Peter the First changed the Rus-sian calendar. The first of January 1700 became New Year Day. The weather is usually fine and there is a lot of snow everywhere. Children don't go to school because winter holidays. We usually have got very interesting party at school.

полная версия текста...

Аркадзь Куляшоў у пачатку дарогі (назіранні над асобнымі творамі)

Малады паэт, якому толькі-толькі споўнілася 14 гадоў (мы ж ведаем, што ён нарадзіўся ў Касцюковіцкім раёне на Магілёўшчыне) у 1928 г. напісаў прачулы, поўны юнацкай цнатлівасці і летуценнасці, а таксама непрыхаванай журботнасці верш пра каханне «Бывай». Як магло такое здарыцца, што выдатны верш, у якім раскрываюцца перыпетыі складанага перажывання, напісаў такі маладзён? Няўжо ў яго быў вялікі вопыт у каханні? Ці каханне - гэта прыродны, як і талент, з дзяцінства, дар? Мне на чатыры гады больш. Я сама зведала боль расстання і боль (ужо радасны) сустрэч пасля доўгіх сварак і звадак, але ніколі не пісала б так, як напісаў маладзенькі падлетак Аркадзь Куляшоў. А ўсё, мне думаецца, атрымалася цудоўна і па-крыштальнаму чыста ў творы таму, што было хоць і ранняе, але светлае, гармашчнае каханне паміж маладымі людзьмі. Таму і развітвацца так цяжка. I дараваць немагчыма.

полная версия текста...

Я радая, што пазнаёмілася з яго творчасцю (пра кнігу Алеся Вечара «Кола дзён»)

Настаўніца згадала імя гэтага паэта, навукоўца, незаконна рэпрэсіраванага ў даваенны час Алеся Вечара ў аглядзе паэзіі 20-30-х гадоў. Падумалася тады: «А чаму б не пазнаёміцца з гэтым мастаком падрабязней? Бібліятэка ж ад мяне не так далека. Жыву ў Мінску». Пайшла ў Рэспубліканскую бібліятэку. Заказала кніжку. Чакаю. I вось, нарэшце, трымаю яе ў руках... Тонкая, сціпла аформленая, як многія даваенныя выданні. Танная, шэрая папера. Але галоўнае не знешні выгляд, не форма. Такі тэзіс засвоіла яшчэ ў школе. Чула не дзін раз з вуснаў сваіх настаўнікаў.

полная версия текста...

«Слова аб юнай краіне» (развагі і думкі пра паэзію Віктара Казлоўскага)

Віктар (Вінцэсь Іванавіч) Казлоўскі - зямляк Крапівы, Труса, Бялевіча, Якімовіча і іншых беларускіх пісьменнікаў, з Уздзеншчыны, вёскі Мрочкі. Вучыўся на рабфаку ў Слуцку. Затым, як і многія паэты-маладнякоўцы, - у мінскім Белпедтэхнікуме, дзе родную мову і літаратуру выкладаў Якуб Колас. Актыўна друкаваўся з 1925 года, а ў 1932 годзе выдаў адразу тры кніжкі - «Слова аб юнай краіне», «Музыка працы» і «Рахіль. Ліра-паэма». Існуе версія, паводле якой ён адразу пасля атрымання ганарару за кнігі быў абрабаваны, жорстка збіты і затым страціў амаль поўнасцю розум. Другая версія (пісьменнік Павел Пруднікаў) сцвярджае, што яго кэдэбісты хацелі завербаваць даносчыкам, ды ён не згадзіўся і, напалоханы, такім чынам страціў розум. Якая з іх больш правільная, няхай разбіраюцца літаратуразнаўцы і крытыкі. Я ж ведаю адно: падобна мог скласціся лёс любога таленавітага, сумленнага чалавека ў суровы сталінскі час. Ведаю таксама, што паэта лячылі ад хваробы ў Маскве, што пасля ён да самай смерці - 25 лютага 1975 года - жыў у вёсцы Мрочкі. Мала кантактаваўся з аднавяскоўцамі. Часта страчваў розум канчаткова. Пасля здароўе крыху выпраўлялася. Так і жыў наш беларускі Бацюшкаў. I яшчэ адзін факт: немцы везлі яго разам з іншымі ў лес на расстрэл, а ён уцёк з машыны, уратаваўся нейкім чынам.

полная версия текста...