Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця ў апавяданнi Янкi Брыля «Галя»

Апавяданне «Галя» (1953) напiсана ў лiрычнай манеры. Гераiня нiкому не раскрывае сваей душы, якую трывожыць i мучыць балючы роздум пакутлiвае жаданне вярнуць каханне, якое ў яе ўкрала змрочная заходнебеларуская рэчаiснасць.

Галя - працавiтая, прыгожая фiзiчна i духоўна, простая беларуская дзяўчына, бедная парабчанка - усiм сэрцам, усёй адданасцю першага пачуцця пакахала Сяргея. Але абставiны склалiся так, што Галя вымушана была выйсцi за нялюбага ёй чалавека. Жорсткая рэчаiснасць, цяжкiя ўмовы жыцця ўварвалiся ў лес дзяўчыны, абакралi яе духоўна. Нарэшце людзi здабылi шчасце жыць на вольнай зямлi. Але душэўная рана жанчыны не гоiцца, бо, апрача агульнага шчасця, чалавеку парэбна яшчэ для гарманiчнага ўспрыняцця жыцця шчасце асабiстае.

З бязлiтаснай праўдзiвасцю раскрывае пiсьменнiк нiкчэмны свет закаранелага уласнiка - Хаменка. Стары Хаменак жыў для гумна. Хата i нават галава пад старым каўпаком яму меньш патрэбны былi, чым гэта гумно. У ахвяру багаццю было прынесено ўсе - здароўе, радасць, чалавечнасць. Уласнiк жыў паводле страшнага закону: «Не з'ясi, не зносiшь - больш застанецца; меньш паспiш - болей зробiш». Не збылiся яго мары. Прыйшло новае жыцце ў заходнебеларускую веску.

Апавяданне разгортваецца ў двух планах - у мiнулым i ў цяперашнiм часе. Яно багатае на розныя чалавечыя настроi i перажываннi. Вялiкае гора, якое Галя паспытала ў сям'i Хамiнкаў, адступае на другi план, калi яна успамiнае свайго любага Сяргея. Нiколi яна не забудзе, як ен разам са сваiмi дзяцькамi-краўцамi першы раз з'явiўся ў iх весцы. Як першы раз пайшоў з ею танцаваць. Як яны горача адзiн аднаго пакахалi. Як ён разам з партызанамi заехаў на хутар у час вайны. Як яе палiў сорам, што муж яе знарок адпусцiў бараду i адсежваецца ў хаце, каб перабыць навалу. Цяпер Галя з сынам - падлеткам i малой дачкой жыве на хутары адна. Муж за спекуляцыю трапiў у турму. Жанчына просiць старшыню калгаса, каб той памог пераехаць у веску. Многа гора перажыла яна ў той урослай у зямлю хаце з маленькiмi вокнамi i пабiтай мохам страхой.

Ёсць у Галi i шчасце - яна не нарадуецца з дзяцей. Антось – памошнiк у працы - ходзiць у калгасе пастушком, а ў жнiво памагае малацiць. Асаблiва цешыць Сонечка. Як песня без слоў, урываецца ў апавяданне гул трактара. Многа гаварыць гэтый гул сэрцу Галi, многа радасцi. Там, за ваколiцай арэ яе каханы, яе самае жаданае шчасце - Сяргей. Каб можна было пабегчы да яго i раскрыць усю сваю душу. Але не пабяжыш - столькi пражыта i перажыта. Дый цi ведае ён, што Галя цэлую ноч не спiць, молiць i просiць лёс, каб ён вярнуў ёй першае i адзiнае яе каханне. Жанчына нiкому не расказвае, не раскрывае сваю душу. Праходзiць немалы прамежутак жыцця Галi. Многа было ў яе гора. Але тое мiнулася. Яна жыве, як усе людзi. Смутак яе вялiкi, але ў той жа час светлы.

Асаблiвасцi лiрычнай прозы Янкі Брыля можна паказаць на яе адрозненне ад твораў эпiчных. Пра яе адметныя рысы мы мяркуем па адносiнах аўтара да падзей i чалавечых характараў, пра якiя ён апавядае. У эпiчным творы аўтар не прысутнiчае як асоба са сваiмi эмоцыямi. У лiрычнай прозе, наадварот, аўтар сам умешваецца ў падзеi, дае iм сваю ацэнку, спавядаецца перад чытачом у сваiх пачуццях, дзелiцца з iм думкамi. Характэрная адзнака прозы Янкі Брыля ў тым, што ён аддае перавагу не самой падзеi, а таму, як гэту падзею перажывае чалавек, якiя буры яна выклiкае ў яго душы.

Нужно скачать сочинение по теме » Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця ў апавяданнi Янкi Брыля «Галя»? Жми и сохраняй

  • Вобраз галоўнай гераiнi ў апавяданні Я. Брыля «Галя»
  • Задумай аўтара ў апавяданні «Галя» было паказаць не столькі тагачасную рэчаіснасць - гады напярэдадні аб'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі і пасля яго - колькі пранікнуць ва ўнутраны свет свайго героя, паказаць, чым ён жыве, аб чым думае, як перажывае, пра што марыць, на што спадзяецца. Сваю задуму Янка Брыль увасобіў у
  • Мая бабуля
  • Нi ў кога, мабыць, няма такой бабулi, як мая бабуля Галя. Яна вельмi добрая, ласкавая i працавiтая. Для мяне яна самая прыгожая. Вочы ў бабулi Галi блакiтныя, як неба ў добрае надвор'е. Нос маленькi, губы тонкiя, бабуля iх нiколi не фарбуе. А валасы русыя i незвычайна доўгiя. Калi б я нi
  • Характары і вобразы герояў п'есы А. Дударава «Вечар»
  • Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «...Жыццё - выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», - так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А. Дудараў. У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся
  • Як я разумею шчасце?
  • Шмат я чуў розных спрэчак аб пгчасці. Шчасце - гэта багацце, грошы. Багатым заўсёды жывецца лягчэй, чым бедным. Але сапраўднага шчасця, моцнага сяброўства за грошы не купіш. Калі чалавек пакрыўдзіў каго-небудзь, яму робіцца неяк не па сабе. Пра такіх кажуць: «Сумленне не дае спакою». А ад сумлення ніякімі грашыма не
  • Сталенне Даніка Мальца (па аповесці Я. Брыля «Сірочы хлеб»)
  • Аповесць Янкі Брыля «Сірочы хлеб» пачынаецца і заканчваецца тым, што Данік Малец пасе статак: у пачатку твора - свіней, затым кароў, сваю і чужых, у канцы - працуе падпаскам у пана. Здаецца, эамкнулася кола для сына ўдавы з былой Заходняй Беларусі. Але гэта не так. У пачатку аповесці Даніку было ўсяго
  • Простае шчасце людское
  • Прага шчасця, як і прага жыцця, асабліва моцная ў чалавеку. Няма, бадай, на свеце чалавека, які б не хацеў быць шчаслівым, не марыў бы пра шчасце і не імкнуўся да яго. Аднак, як слушна даводзіць Ф. Скарына, людскія памкненні і пачуцці адносна шчасця супярэчлівыя. Усе хочуць быць шчаслівымі, але кожны
  • Вобраз страшнага злодзея у рамане Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні»
  • Кузьма Чорны ў сваіх раманах вельмі добра раскрыў тэму вайны і яе уплыву на жыццё людзей. У раманах «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» мы даведваемся пра праблемы таго часу. Перад намі паўстае вобраз вялікага злодзея, які разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх пачуццяў, парушае сямейнае шчасце і гармонію. Гэты злодзей